УЛІКОВАЯ КАРТКА
Музея-пакоя ўстановы адукацыі
ДУА “Буда-Люшаўская сярэдняя школа”
Разделы экспазіцыі:
1. Дзяцінства і юнацтва
2. Жыццё і праца ў Ліпінічах
3. Служба ў Чырвонай арміі
4. Работа ў Бабруйскай акруговай газеце “Камуніст”
5. Дні вайны і творчасць пісьменніка
6. Літаратурная дзейнасць. Нарачанскі перыяд у жыцці пісьменніка
7. М. Лынькоў дзецям
8. Пісьменнік-дыпламат
9. Навекі ў памяці
Дата стварэння 01.09.2017г.
Характарыстыка памяшкання: класны пакой 68 м2
Асноўны фонд (у адзінках) - 284
Дапаможны фонд (у адзінках) - 129
Колькасць наведвальнікаў за год --105
Ганаровае званне (год прысваення) – Літаратурны музей-пакой імя Міхася Ціханавіча Лынькова
Дырэктар установы адукацыі Л. М. Сафонава
Кіраўнік музея С. М. Лукомская
Дата запаўнення карткі 06.09.2018г.
Накірункі дзейнасці
- Экскурсійная дзейнасць
- Даледаванні і адкрыцці невядомых старонак жыцця і дзейнасці М. Ц. Лынькова
- Навукова – даследчая работа па вывучэнню творчай спадчыны пісьменніка
- Арганізацыя літаратурных свят, гасцёўняў, сустрэч з цікавымі людзьмі
- Даследчыя работы па вывучэнню жыцця і дзейнасці
М. Ц. Лынькова
Савет музея:
Старшыня савета музея:
Клімава Ксенія
Намеснік старшыні:
Шэлешка Анастасія
Кіраўнікі секцый:
пошукава-збіральная
Смыкава Юлія
фондавая (уліковая)
Міганько Карына
экспазіцыйна-выставачная (афармляльнікі)
Клімава Ксенія
Смыкава Юлія
Кажамякіна Дар’я
экскурсійна-асветніцкая (экскурсаводы)
Клімава Ксенія
Смыкава Юлія
Шэлешка Анастасія
Міганько Карына
Кажамякіна Дар’я
Міганько Крысціна
Характарыстыка
музея-пакоя імя М.Ц. Лынькова
ДУА “Буда - Люшаўская сярэдняя школа Буда - Кашалёўскага раёна”
Адзін з асноўных напрамкаў выхавання дзяцей - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы: засваенне ёю агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый беларускага народа, фарміраванне гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку.
Сучасныя праблемы выхавання дзяцей складаныя і мнагагранныя. Для таго, каб выхаваць чалавека, патрыёта, грамадзяніна неабходны пэўныя намаганні. Адной з форм трансляцыі асноўных духоўных каштоўнасцей дзяржавы і грамадства з'яўляецца музейная работа. Менавіта школьны музей садзейнічае выхаванню адказнага грамадзяніна, які ведае і паважае гісторыю і культуру свайго народа, дапамагае вучням адапціравацца да сучасных умоў жыцця. Школьныя музеі маюць адпаведныя формы дзейнасці, умовы для збору экспанатаў, выкарыстоўваюць свае самадзейныя формы і метады, асабліва ў пошукавай рабоце. Вялікае выхаваўчае значэнне для вучняў мае збор дакументаў, матэрыялаў і рэчавых экспанатаў для музеяў.
Работа ў музеі накіравана перш за ўсё на фарміраванне ў дзяцей устойлівага інтарэсу, стварэнне ўмоў для самавыхавання, далучэнне дзяцей да гісторыка-культурных каштоўнасцей праз розныя формы і метады даследчай дзейнасці. Але музеі – гэта не толькі сховішча розных экспанатаў, а і важная частка школьнага жыцця, эфектыўны сродак навучання і выхавання.
Вядомы літаратуразнавец Адам Мальдыс лічыць, што чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло якога – мінулае, другое – будучае. Калі не дзейнічае адно крыло, то птах губляе раўнавагу, арыентацыю ў часе і прасторы, потым пападае ў прорву бездухоўнасці. Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем ці ператвараецца ў засохлую траву – пералёт, якому ўсё роўна, што гіне культура, памяць, зямля.
Каб гэтага не адбылося, у ДУА “Буда-Люшаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна” з 01.09.2017 дзейнічае літаратурны музей-пакой народнага пісьменніка Беларусі Міхася Ціханавіча Лынькова.
Музей-пакой быў створаны 01.09.2017 года ў сувязі з рэарганізацыяй ДУА “Броніцкая б/ш”. Перадача музейных экспанатаў адбылася 15.06.2017 года. Музей-пакой знаходзіцца на другім паверсе ўстановы адукацыі ў класным пакоі 62 м. кв.
Светавы рэжым (чатыры акна, якія прыцемнены жалюзі), асвятленне (лямпы), сігналізацыя-
За гэты час яго наведала шмат гасцей.
Змястоўныя экскурсіі арганізаваны па наступных раздзелах:
Раздзелы экспазіцыі:
1. Дзяцінства і юнацтва
2. Жыццё і праца ў Ліпінічах у Ліпінічах
3. Служба ў Чырвонай арміі
4. Работа ў Бабруйскай акруговай газеце “Камуніст”
5. Дні вайны і творчасць пісьменніка
6. Літаратурная дзейнасць. Нарачанскі перыяд у жыцці пісьменніка
7. М. Лынькоў дзецям
8. Пісьменнік-дыпламат
9. Навекі ў памяці
У час экскурсій вучні інсцэніруюць урыўкі з твораў М.Лынькова:
1. “Дзед Аўсей і Палашка”
2. “ Над Бугам”
3. “Міколка-паравоз”
4. “Гой”
5. “Янка-парашутыст”
6. “Васількі”
Дзяцінства і юнацтва пісьменніка прайшло на Рагачоўшчыне ў будцы на
230-й вярсце, недалёка ад г.Рагачова. 3 вялікім задавальненнем вучні і настаўнікі наведалі тыя мясціны Рагачоўшчыны, дзе пакінуў свой знак М.Лынькоў, а таксама наведалі іншыя мясціны ў межах Беларусі, звязаныя з імем пісьменніка.
Міхась Лынькоў, паводле выказвання І.Мележа, "жыў вельмі годна, разумна, прыгожа".
Міхась Ціханавіч цікавы і як творца, і як унікальная чалавечая асоба. Таму вельмі прыемна, што гэты чалавек у далёкім 1917 годзе пачаў сваю педагагічную дзейнасць, менавіта, у нашых мясцінах. Ён вучыў аднавяскоўцаў любові да зямлі, вучыў дабрыні і спагадзе.
Кажуць, у жыцці кожны чалавек павінен пасадзіць сваё дрэва. Ён пасадзіў сваё дрэва. Яно высока ўзнялося, разгалінавалася прамяністымі творамі, купчастай кронай дастае да сонца, шчодра асыпае нас радасцю, перадае ў нашы сэрцы то ціхую тугу, то натхненне, то жывы агеньчык сэрца самога садоўніка-чарадзея, чалавека, гуманіста, пісьменніка М.Ц.Лынькова.
Калі мы чытаем М.Лынькова, дык бачым жывыя, запамінальныя вобразы і характары людзей, у якіх ёсць усё тое, што ёсць і ў нас, як у асоб, але ёсць і такое, што выклікае ў нас зайздрасць, жаданне стаць лепшымі.
Агульная колькасць экспанатаў – 413
Асноўны фонд – 284
Дапаможны фонд – 129
Мэта музея-пакоя – стварэнне ўмоў для фарміравання ў дзяцей інтарэсу, патрыятызму, грамадзянскасці, заснаваных на любові да народа, мовы, на павазе да гісторыі Бацькаўшчыны, нацыянальнай культуры, звычаяў.
Сярод накірункаў работы музея-пакоя можна вылучыць наступныя:
фондавая, пошукава-даследчая, культурна-адукацыйная, профарыентацыйная.
Камплектаванне фондаў, улік музейных экспанатаў і іх захаванне – адна з самых надзённых задач работы ў фондавым накірунку.
Пошукава-даследчая работа заключаецца ў зборы і даследаванні матэрыялаў аб жыцці і творчасці М Ц.Лынькова.
Культурна-адукацыйная работа прадугледжвае распрацоўку і наладжванне экскурсій, правядзенне лекцый, арганізацыю свят, сустрэч, удзел у конкурсах і канферэнцыях.
Базавымі формамі работы ў музеі-пакоі з’яўляюцца наступныя:
экскурсіі, навуковыя чытанні (канферэнцыі, пасяджэнні), музейныя ўрокі, гутаркі, конкурсы (віктарыны), сустрэчы з цікавымі людзьмі, канцэрты (літаратурныя вечарыны, інсцэніроўкі па творах пісьменніка), святы.
Наш музей-пакой – сапраўдная скарбонка для правядзення заняткаў. Тут праводзяцца тэматычныя ўрокі не толькі па беларускай мове і літаратуры, але і па гісторыі, выхаваўчыя гадзіны, піянерскія зборы, конкурсы чытальнікаў, канферэнцыі, завочныя падарожжы, інфармацыйныя гадзіны. Матэрыялы музея ўжываюцца настаўнікамі на ўроках, пазакласных мерапрыемствах, выязных выставах у якасці навучальных дапаможнікаў, дэманстрацыйнага матэрыялу. Праводзяцца экскурсіі для вучняў школы: ”Ад прадзедаў спакон вякоў...”, “Гісторыя адной кнігі”, тэматычная вечарына “Святло яго душы”, брэйн-рынгі па творчасці М.Ц.Лынькова, урокі па беларускай літаратуры з выкарыстаннем інфармацыйных стэндаў музея-пакоя, выклікаюць цікавасць і асабістыя рэчы пісьменніка. Экспанаты музея-пакоя выкарыстоўваюцца для правядзення класных мерапрыемстваў, у час паказу спектакляў па творах пісьменніка. Праводзяцца аглядавыя экскурсіі для выхаванцаў аздараўленчага лагера, арганізавана работа па захаванасці экспанатаў, якія выкарыстоўваюцца не толькі для школьных мерапрыемстваў, але і для раённых. На базе нашай школы адбыўся семінар намеснікаў дырэктароў па вучэбнай рабоце, для якіх была праведзена экскурсія па музею-пакою і паказаны тэатралізаваныя інсцэніроўкі па творах пісьменніка “Гой”, “Васількі”, “Міколка-паравоз”, якія падрыхтавалі вучні.
Таксама прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” (3 месца ў абласным этапе конкурса юных экскурсаводаў музеяў навучальных устаноў, намінацыя “Музейная мазаіка”.
Усе мерапрыемствы, звязаныя з дзейнасцю музея-пакоя, праводзяцца ў залежнасці ад узроставых асаблівасцей вучняў. Так вучні малодшых класаў пачынаюць сваё знаёмства з музеем з агляднай экскурсіі. Тут яны знаёмяцца з жыццём М.Ц.Лынькова. Навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна больш цікавяць экспазіцыі, якія звязаны з творчасцю беларускага песняра слова. Вучні каля гэтых экспазіцый знаёмяцца з творамі пісьменніка, з гісторыяй іх напісання.
Работа музея не абмяжоўваецца правядзннем экскурсій. Музей-пакой імя М.Ц.Лынькова таксама мае вялікую культурна-асветніцкую дзейнасць. Дзверы музея-пакоя заўсёды гасцінна адкрыты для ўсіх жадаючых, якія хочуць даведацца пра жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка.
Кажуць, у жыцці кожны чалавек павінен пасадзіць сваё дрэва. Ён пасадзіў сваё дрэва. Яно высока ўзнялося, разгалінавалася прамяністымі творамі, купчастай кронай дастае да сонца, шчодра асыпае нас радасцю, перадае ў нашы сэрцы то ціхую тугу, то натхненне, то жывы агеньчык сэрца самога садоўніка-чарадзея, чалавека, гуманіста, пісьменніка М.Ц.Лынькова.
Калі мы чытаем М.Лынькова, дык бачым жывыя, запамінальныя вобразы і характары людзей, у якіх ёсць усё тое, што ёсць і ў нас, як у асоб, але ёсць і такое, што выклікае ў нас зайздрасць, жаданне стаць лепшымі.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць музей-пакой народнага пісьменніка ў нашай ДУА "Буда-Люшаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна".
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПАШПАРТ
МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
ДУА “Буда-Люшаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна”
Назва музея-пакоя імя Міхася Ціханавіча Лынькова
Профіль музея літаратурны
Поўны адрас, тэлефон Гомельская вобласць, Б-Кашалёўскі р-н, в. Буда-Люшаўская, вул. Школьная, д 4, т. 4-98-47
- Дата заснавання музея 01.09.2017г.
- На падставе якого распараджэння адкрыты музей-пакой -- Загад кіраўніка ДУА Буда-Люшаўская СШ Буда-Кашалёўскага раёна
- Назва дзяржаўнага музея, які аказвае метадычную дапамогу --
- Агульная плошча музейнага памяшкання – 68 м кв.
- Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1. Дзяцінства і юнацтва
2. Жыццё і праца ў Ліпінічах
3. Служба ў Чырвонай арміі
4. Работа ў Бабруйскай акруговай газеце “Камуніст”
5. Дні вайны і творчасць пісьменніка
6. Літаратурная дзейнасць дзейнасць. Нарачанскі перыяд у жыцці пісьменніка
7. М. Лынькоў дзецям
8. Пісьменнік-дыпламат
9. Навекі ў памяці
6. Колькасць экспанатаў
2018 |
2019 |
2020 |
2021 |
2022 |
|
Усяго |
413 |
413 |
413 |
413 |
413 |
Асноўнага фонда |
284 |
284 |
284 |
284 |
284 |
Дапаможны фонд – 129
Стэнлы з тэкставым матэрыялам аб жыцці і творчасці М. Ц, Лынькова – 8
Стэнды з ілюстрацыямі па творчасці М. Ц, Лынькова – 20
Партрэты пісьменніка – 17
План работы
школьнага літаратурнага музея-пакоя імя М.Ц.Лынькова
на первое полугодие 2024/2025 навучальны год
№ |
Змест работы |
Срокі |
Кольк. гадзін |
Адказныя |
1. |
Вызначэнне асноўных напрамкаў экскурсійнай работы. Работа з дакументацыяй |
02.09.2024
|
1
|
Кіраўнік музея-пакоя |
2. |
Складанне плана работы музея-пакоя на год. |
09.09.2024 |
1 |
Кіраўнік музея-пакоя |
3. |
Фарміраванне савета музея-пакоя Вызначэнне асноўных напрамкаў даследчай работы |
16.09.2024
|
1
|
Кіраўнік музея-пакоя |
4. |
Стварэнне рабочых груп музея-пакоя па нікірунках: лектарская, пошукава-даследчая, афармляльная. Афармленне музейнай дакументацыі |
23.09.2024
|
1
|
Кіраўнік музея-пакоя |
5. |
Падбор метадычнай літаратуры для правядзення экскурсій. Падбор навуковай літаратуры |
04.10.2024 |
1
|
Кіраўнік музея-пакоя |
6. |
Наведванне раённай бібліятэкі |
30.09.2024 |
1 |
Кіраўнік музея-пакоя |
7. |
Арганізацыя работы па захаванасці экспанатаў |
08.10.2024 |
1 |
Кіраўнік музея-пакоя |
8. |
Абнаўленне экспазіцый музея-пакоя |
15.10.2024 |
1
|
Кіраўнік музея-пакоя |
9. |
Папаўненне фонда музея-пакоя новымі матэрыяламі |
На працягу года
|
1 |
Кіраўнік музея-пакоя, вучні школы |
10. |
Сістэматызацыя музейных прадметаў па раздзелах экспазіцыі |
На працягу года |
1 |
Кіраўнік музея-пакоя, вучні школы |
11. |
Абнаўленне экспазіцый музея-пакоя. Абнаўленне інфармацыйных таблічак |
13.11.2024 |
1
|
Кіраўнік, савет музея-пакоя |
12. |
Правядзенне інвентарызацыі экспанатаў музея-пакоя. Работа па ўліку фондаў музея-пакоя |
На працягу года |
1 |
Кіраўнік, савет музея-пакоя |
|
||||
13. |
Абнаўленне экспазіцый музея-пакоя |
21.11.2024 |
1 |
Кіраўнік музея-пакоя |
14. |
Пасяджэнне савета музея-пакоя. Арганізацыя работы па захаванасці экспанатаў |
25.11.2024 |
1
|
Кіраўнік. савет музея-пакоя |
15. |
Збор інфармацыі аб жыцці і творчасці М. Ц. Лынькова: асноўныя падзеі з жыцця, асноўныя даты. Творчая спадчына. Адзенне, прадметы побыту, перапіска, рукапісы, фатаграфіі і лісты, відэа-дакументы |
На працягу года
|
1
|
Кіраўнік музея-пакоя, вучні школы, пошукава-даследчая група |
16. |
Афармленне музейнай дакументацыі |
10.12.2024 |
1 |
Кіраўнік музея-пакоя |
17. |
Пасяджэнне савета музея-пакоя з павесткай дня: 1.Арганізацыя фотавыставы. 2.Узгадненне тэкстаў тэматычных экскурсій |
16.12.2024
|
1
|
Кіраўнік, актыў музея-пакоя |
18. |
Арганізацыя работы па захаванасці экспанатаў. Вывучэнне метадычнай літаратуры |
24.12.2024 |
1
|
Кіраўнік музея-пакоя |
19. |
Распрацоўка ўрока ў музеі-пакоі. Работа з навуковай літаратурай |
30.12.2024 |
1
|
Кіраўнік музея-пакоя, вучні школы |